“Брэстдарпраект” звальняе 10% супрацоўнікаў

Пра скарачэнні работнікаў у гутарцы з Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца арганізацыі Жанна Ярмак:

Ярмак: "У аўторак нам прынеслі загад аб рэарганізацыі аб’яднання. Назаўтра, у сераду, далі паведамленні аб тым, што нас скарачаюць — “у сувязі з адсутнасцю аб’ёмаў работ і цяжкім фінансавым становішчам”. Чатырнаццаць чалавек, па-мойму".

Жанна Ярмак мяркуе, што праблемы з працай узніклі з-за дырэктаркі Галіне Краснянковай. Нібыта, тая выказалася, што не павінна шукаць замовы на працу для калектыву. Вось іх і няма, кажа Ярмак.

У адміністрацыі прадпрыемства пацвердзілі звальненне са снежня 14 супрацоўнікаў. Цяпер яны працуюць два дні на тыдзень. Са 150 супрацоўнікаў поўны тыдзень працуюць каля 50 чалавек. Рэшта з верасня — або на двухдзёнцы, або знаходзіцца ў адпачынку за свой кошт. Ці будзе праца ў кастрычніку, невядома.

Дарэчы, апошняй вялікай замовай “Брэстдарпраекта” была абвадная шаша вакол Белавежскай пушчы. Пасля здачы гэтага праекта сітуацыя пагоршылася, а з вясны пачаўся самы сапраўдны крызіс, кажа Ярмак.

Фота — naim.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі