Брэсцкае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Нёманам"
У суботу прайшлі два матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Брэсцкае "Дынама", прайграючы ў Гродне мясцоваму "Нёману" з лікам 0:2, здолела вырваць перамогу — 3:2. Прычым рашаючы гол быў забіты Макарам з пенальці на 94-й хвіліне!
У іншым матчы "Нафтан" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 1:1.