Брэсцкі ліцэй набіраў студэнтаў проста на вуліцы (фота)
Стол выязной прыёмнай камісіі паставілі ў цэнтры горада на пешаходнай зоне.
Дырэкцыя ліцэя лёгкай прамысловасці прывяла групу падтрымкі — каля ста навучэнцаў і педагогаў. Сітуацыю пад музычны акампанемент патлумачылі вядоўца прома-акцыі і навучэнкі ліцэя.
Вядоўца: "Дарагія брэстаўчане і госці нашага горада! Дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці запрашае на прома-акцыю каля кінатэатра “Беларусь”!
Навучэнкі: "Агітуем. Прымаем швачак, аператараў. Канцэрт праводзім, каб болей людзей да нас прыйшло, бо не хапае".
Акцыя адбылася, нягледзячы на дождж і шквалісты вецер. Ці запісаўся хто на ёй, у выязной прыёмнай камісіі паабяцалі адказаць у верасні.