Брэсцкі спецназ шукаў нацыянальную сімволіку ў прыхільнікаў Znich'a?

Мерапрыемства адбылося 12 лістапада ў ДК БЭМЗ. Міліцыянты, "запрошаныя" кіраўніцтвам установы, яшчэ перад канцэртам пачалі выбарачна правяраць заплечнікі прысутных.

Магчымыя прычыны такой перасцярогі — канфлікт у мінулым месяцы на рок-фэсце "БУГаРОК", які таксама праходзіў на гэтай пляцоўцы.  Тады падчас выступу Vinsent'a у натоўпе пачалі з'яўляцца бел-чырвона-былыя сцягі, што вельмі не задавола кіраўніцтва ДК. "Парушальнікаў спакою" паставілі перад выбарам: ці схаваць сцягі, ці пакінуць канцэрт.

Выступ жа Znich'а, не гледзячы на прысутнасць праваахоўнікаў, прайшоў без перашкодаў. Гурт, дарэчы, прыехаў у Брэст упершыню за 12 год. Узгадаць старыя хіты і пачуць новы матэрыял прыйшлі амаль 300 аматараў цяжкой музыкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі