Брэсцкі Свабодны тэатр сыходзіць са сцэны

Рэжысёр Брэсцкага Свабоднага Тэатра Аксана Гайко патлумачыла:

“Мы ўжо даўно хацелі памяняць шмат чаго. Ужо год прымервалі новы назоў. Спыніліся на гэтым: “Крылы халопа”. Першы беларускі фільм, па-мойму, так называўся, які выйшаў у 1920-х гадах. Назоў “Тэатр “Крылы халопа” найбольш адпавядае нашай сітуацыі, патлумачыла Аксана Гайко.  Акрамя завышанага гучання ранейшага назова, стаміла блытаніна з Свабодным тэатрам у Мінску.  Зменам падлягаюць таксама сцэнічная мова і рэпертуар”.

“Мяняць скуру” тэатр будзе цягам снежня пад слоганам “10 год… і пахавальны карагод”. Пройдзе фестываль лепшых пастановак тэатра за 10 гадоў існавання (“Тавар — грошы —тавар” паводле французскіх сітуацыяністаў, “Працэс” Кафкі ды іншыя). Будуць дыскусіі і дыскатэка. Потым мае выйсці маніфест, які канчаткова сфармулюе канцэпт новага тэатра.

Спектаклі маюць праходзіць з 9 снежня ў Цэнтры культуры і адпачынку мікрараёна Паўднёвы на вуліцы Жукава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі