Брэсцкіх турэмшчыкаў прымусілі кінуць паліць
12 курцоў — супрацоўнікаў брэсцкага ізалятара часовага ўтрымання пазбавіліся ад дрэннай звычкі.
Не змог перамагчы сябе толькі адзін, паведамляе сайт брэсцкай абласной міліцыі.
Яшчэ летась кіраўнік абласной міліцыі генерал-маёр Уладзімір Сычэўскі пачаў акцыю па барацьбе з паленнем “Сіла волі ёсць!”. З таго часу кінулі паліць больш як 50 міліцыянтаў. І вось супрацоўнікі ІЧУ паказалі фенаменальны вынік — амаль 100%.