Брэсцкія чыноўнікі не хочуць сустракацца з апазіцыянерамі
Гэта вынікае з ліста, падпісанага старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Палышанковым.
Паводле словаў брэсцкага лідара Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Людмілы Дзянісенкі, калектыўны зварот з прапановай аб сустрэчы з Палышанковым быў накіраваныа 22 чэрвеня. Ліст падпісалі кіраўнікі гарадскіх арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і рэгіянальнага незалежнага прафсаюза РЭП, паведамляе партал naviny.by.