Брэсцкія хэндмэйдары збіраюць грошы для хворых дзетак (фота)
Сёння ў кінатэатры "Беларусь" прайшоў дабрачынны кірмаш "Дабрыня ў Брэсце".
Як паведамілі арганізатары з моладзевага аб'яднання "Наследие", у мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 майстроў. Cвае вырабы яны бязвыплатна прадставілі для продажу.
Усе сабраныя на кірмашы сродкі будуць перададзеныя на дапамогу дзецям ў спецыялізаваных установах "Стымул" і "Веда".