Брэсцкія праваслаўныя таксама супраць рок-оперы
Але ў гэтым горадзе "Ісус Хрыстос — суперзорка" ўсё ж пакажуць.
У Брэсцкай епархіі кажуць, што гарадскія ўлады не пайшлі насустрач іх патрабаванням.
Нагадаем, што раней спектакль ужо адмянілі ў Мінску і Магілёве. Што праўда, у сталіцы нагодай для адмены сталі не пратэсты праваслаўных, а нейкія іншыя прычыны, піша "Комсомольская правда".
У Гомелі гарадскія ўлады яшчэ не прынялі рашэнне: кажуць, што пастараюцца не адмяняць, бо людзі купілі квіткі менавіта на гэты спектакль.