Брэсцкія студэнты-гісторыкі стануць гідамі па Заходняй Беларусі
Аўтобусная вандроўка па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях адбудзецца 21 і 22 жніўня.
Экскурсіі па выбітных мясцінах гэтай часткі краіны будуць праводзіць валанцёры з гістфака БрДУ. Прапанаваны маршрут: Брэст — Косава — Нясвіж — Мір — Навагрудак — Ружаны — Пружаны — Камянец — Брэст, з начоўкай на возеры Свіцязь.
Кошт паездкі — 50.000 рублёў, але для ахвотных паспрабаваць сябе ў ролі гіда праезд будзе бясплатным. Каб заявіць свой намер быць экскурсаводам, трэба даслаць арганізатарам навукова-папулярныя нарысы пра 2-3 аб'екты з вандроўкі альбо аповеды пра выбітных асоб і падзеі, звязаныя з гэтымі мясцінамі.
Таксама пад час вандроўкі будзе праводзіцца аматарскі фотаконкурс. Пераможцы атрымаюць памятныя прызы, а лепшыя фотаздымкі будуць вывешаныя на адмысловай выставе.