Брэсцкія ўлады забаранілі пікеты “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”

Партыйцы хацелі прыцягнуць увагу жыхароў горада да адсутнасці ў краіне свабодных і справядлівых выбараў. Таксама яны хацелі праінфармаваць грамадзянаў аб кампаніі “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”.

Брэсцкі гарвыканкам у апошні момант адмовіў у дазволе на гэтыя пікеты і абгрунтаваў гэта рознымі прычынамі. Напрыклад, акцыю ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў не дазволілі на той падставе, што там будзе праходзіць святочная праграма ў рамках Дня сям’і, паведамляе БелаПАН.

Прадстаўнікі АГП будуць абскарджваць гэтыя рашэнні брэсцкіх уладаў у судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі