"Брэсцкія зубры" сталі 8-разовымі ўладальнікамі Кубка Беларусі па бейсболе
Розыгрыш Кубка праходзіў у Мінску 4—7 траўня.
Як паведамляе БелаПАН, 7 траўня ў фінале "зубры" гулялі з камандай "Мінск" і перамаглі з лікам 11:2. Трэцяе месца занялі бейсбалісты "Цукровага шторму" (Скідаль, Гродзенская вобласць).
Да выйсця ў фінал "зубры" правялі тры сустрэчы і ва ўсіх атрымалі перамогі. Такім чынам, "Брэсцкія зубры" сталі васьміразовымі ўладальнікамі Кубка Беларусі па бейсболе.
Дарэчы, 13—15 траўня ў Брэсце пройдзе другі тур чэмпіянату "Інтэрліга" па бейсболе. У ім "зубры" правядуць дзве гульні: з літоўскай камандай "Ветра" і латвійскай камандай "Рыга".