"Брэсцкія зубры" сталі трэцімі на кваліфікацыйным этапе Кубка Еўропы

Як паведамляе БелаПАН, у турніры бралі ўдзел шэсць камандаў: "Літуаніка Каўнас" (Літва), Therwil Flyers (Швейцарыя), Stal B&S Kutno (Польшча), "КНТУ-Кіраваград" (Украіна), Solingen Alligators (Нямеччына) і "Брэсцкія зубры". 


Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Беларусы выйгралі ў літоўцаў (11:8), палякаў (7:6), швейцарцаў (8:1). Саступілі 3:19 немцам, якія занялі ў гэтым турніры першае месца, і 0:9 — украінцам, якія сталі другімі. 


На думку галоўнага трэнера каманды Ігара Лукашэвіча, спартоўцы паказалі годны вынік. Летась на такіх прэстыжных спаборніцтвах брэстаўчане былі чацвёртымі. 


Дарэчы, "Брэсцкія зубры" — дзевяціразовыя чэмпіёны краіны па бейсболе і васьміразовыя ўладальнікі Кубка Беларусі па бейсболе.