Брыфінг Алега Манаева для дыпкорпусу ўсё ж адбыўся
Сёння ў амбасадзе Польшчы ў Мінску прафесар Манаеў азнаёміў дыпламатаў з дадзенымі апошняга апытання НІСЭПД.
Гэтае апытанне тычылася рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі. Гутарка доўжылася дзве гадзіны, ў ёй удзельнічала прыкладна 25 дыпламатаў з розных краін, перадае Радыё Свабода.
Нагадаем, што ў мінулы чацвер брыфінг не адбыўся, бо незадоўга да яго пачатку прафесар Манаеў быў затрыманы міліцыяй і ўтрымліваўся ў пастарунку амаль 3 гадзіны. У пятніцу падчас прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Манаеў быў затрыманы ў межах аперацыі па барацьбе з распаўсюджаннем наркотыкаў.