Брытанскі гурт праспяваў песню пра сына Лукашэнкі (відэа)
Песню запісаў гурт The Highly Skilled Migrants.
Яго лідар Саша Ільюкевіч — музыка родам з Беларусі, які жыве ў Лондане.
Фільм пра гастролі гурта ў Расіі ды Беларусі ўлетку 2010 года паказваюць у пятніцу ў кіназале на ўсходзе Лондану Hackney Picture House. Нядаўна гурт выпусціў дыск з песняй "Коля", прысвечанай малодшаму сыну кіраўніка Беларусі, паведамляе BBC.