Брытанскі прэм'ер ляціць у Афрыку
Дэвід Кэмеран у сераду наведае Алжыр.
Чакаецца, што са сваім алжырскім калегам Абдельмекам Селалем ён абмяркуе пытанні забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і барацьбы з міжнародным тэрарызмам.
Нагадаем, у студзені на газавым прадпрыемстве ў гэтай краіне была захопленая вялікая група замежных закладнікаў, а сярод іх і брытанцаў. Вызвалялі іх алжырскія спецслужбы. У выніку, каля 40 замежных грамадзян, а сярод іх пяцёра брытанцаў, загінулі.
З Алжыра пачынаецца афрыканскае турнэ прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.
Фота — AFP