Будынак царквы рамантавалі спецыялісты з фабрыкі сувеніраў

У самым вялікім драўляным храме Беларусі дасягнулі небяспечнага зносу 18 аздобленых разьбой калон. Вырабіць іх на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў змаглі толькі пасля распрацоўкі адмысловага абсталявання, паведаміла газета “Заря над Бугом”. Спансіравала працу для царквы Святога Лукі дырэктар рынка “Лагуна” Наталля Ільніцкая.
 
Наталля Ільніцкая з’яўляецца дэпутатам Брэсцкага гарсавета, яна ўваходзіць у рэспубліканскае кіраўніцтва праўладнай арганізацыі “Белая Русь”. Варта таксама  нагадаць, што фабрыка сувеніраў знаходзіцца ў складаным фінансавым становішчы і трымаецца на крэдыце з бюджэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі