Будысцкія манахі запалі ў кому ад укусаў пчолаў

19 манахаў знаходзяцца ў цяжкім стане, а 6 у коме, паведамляюць інфармагенцтвы. Насякомыя жывуць у вуллях, размешчаных на тэрыторыі храма, аднак раней пчолы не нападалі на людзей. Прычыны іх агрэсіўных паводзін невядомыя.

Згодна з даследаваннямі, пчолы джаляць у крайніх выпадках. Іх могуць справакаваць моцныя пахі, у тым ліку чалавечы пот. Калі чалавека ўджаляць дзясяткі або сотні пчол, развіваецца агульная таксічная рэакцыя. Магчыма нават смяротны вынік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі