Былога прэс-аташэ брэсцкага “Дынама” не пускаюць на "хатні" стадыён

Белямук: "Я быў заяўлены на хатнія матчы “Дынама” ад трох выданняў. Але вось схадзіў да дырэктара стадыёна, а мяне ў спісах акрэдытаваных журналістаў папросту няма".

Белямук быў прэс-аташэ футбольнага клуба “Дынама” (Брэст) цягам некалькіх гадоў. З прыходам новага старшыні праўлення клуба — абласнога ваеннага камісара Уладзіміра Базанава з журналістам не працягнулі кантракт.

Белямук лічыць, што неакрэдытацыя — гэта помста за яго крытычныя артыкулы.

Дарэчы, 2 красавіка брэсцкае “Дынама” адкрывае сезон матчам з “Віцебскам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі