Былы галоўны трэнер "Барселоны" ачоліць "Баварыю"
Хасэп Гвард'ёла зрабіў свой выбар.
Галоўным трэнерам мюнхенскага клуба ён стане летам 2013 года, калі зменіць цяперашняга настаўніка Юпа Хайнкеса (ён завяршае трэнерскую кар'еру пасля фінішу сезона). Кантракт "Баварыі" з Гвард'ёлай разлічаны да чэрвеня 2016 года. У нямецкім клубе яго называюць "адным з самых паспяховых трэнераў у свеце" і спадзяюцца, што з яго ўдзелам праславіцца не толькі "Баварыя", але і ўвесь нямецкі футбол.
Нагадаем, іспанскі спецыяліст сышоў з "Барсы" летам 2012 года пасля чатырох гадоў працы з камандай. Хасэп Гвард'ёла прывёў каманду да дзвюх перамогаў у Лізе чэмпіёнаў, тройчы выйграваў чэмпіянат Іспаніі.
"Баварыя" цяпер упэўнена лідыруе ў нацыянальным першынстве.