Былы кіраўнік МВФ вызвалены з-пад хатняга арышту
1 ліпеня Дамініку Строс-Кану змянілі меру стрымання: яго вызвалілі пад абавязанне з’явіцца на паседжанне суда па першым патрабаванні.
Нагодай для яго вызвалення сталі сумневы, якія ўзніклі ў паказаннях пазоўніка — пакаёўкі гатэлю ў Нью-Ёрку. Абвінавачанне знайшло некалькі несупадзенняў у яе словах. Жанчыну нават злавілі на хлусні. Так, яна падала несапраўдныя звесткі пра абставілы сваёй іміграцыі ў ЗША з Гвінеі, а ў яе паказаннях пра напад Строс-Кана былі знойдзеныя супярэчнасці. Да таго ж, па звестках пракуратуры, пакаёўка, магчыма, замешаная ў гандлі наркотыкамі і адмыванні грошай, паведамляюць інфармагенцтвы.