Былы кіраўнік МВФ зноў стаў героем сэксуальнага скандалу

У справе фігуруе інфармацыя аб інтымных вечарынках і свінгер-клубах у Парыжы, Вашынгтоне і іншых гарадах, паведамляюць інфармагенцтвы.

Строс-Кан сышоў з пасады дырэктара Міжнароднага валютнага фонду ў траўні мінулага года, пасля таго, як яго абвінавацілі ў згвалтаванні пакаёўкі ў нью-ёркскім гатэлі. Сам ён адмаўляў сваю віну і справа ўрэшце рэшт развалілася.

У кастрычніку мінулага года імя экс-кіраўніка МВФ згадвалася ўжо ў сувязі з расследаваннем дзейнасці суценёрскай сеткі ў Бельгіі. Следчыя падкрэсліваюць, што ў новай справе яго роля “цалкам другасная”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі