Былы міністр фінансаў Расіі патрабуе датэрміновых выбараў у Думу
Аляксей Кудрын выступіў на мітынгу “За справядлівыя выбары”, які праходзіць у Маскве.
Па словах палітыка, вынікі выбараў 4 снежня былі сфальсіфікаваныя, а кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Уладзімір Чураў павінен пайсці ў адстаўку, перадае lenta.ru. Таксама Кудрын заявіў пра неабходнасць закону аб партыях, правесці рэгістрацыю, перадвыбарчую кампанію і толькі пасля гэтага, лічыць ён, магчымыя выбары.
У часе выступу былога міністра фінансаў частка прысутных скандавала: “Ганьба!”.
Падобныя з Кудрыным заявы зрабіў і былы прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Кас’янаў. Ён заклікаў правесці перавыбары ў Думу, а прэзідэнцкія выбары перанесці з сакавіка на красавік.
Мітынг на плошчы Сахарава ў расійскай сталіцы паступова завяршаецца. Паліцыя пачала згортваць пункты пропуску з металашукальнікамі, інфармуе РИА Новости.