Былы міністр працы пра забарону: хутка дручком рабочых будуць біць

"Адпусцяць — хай сыходзіць, не адпусцяць — павінен працаваць. За парушэнні — на прымусовыя працы. Звольніўся — на прымусовыя працы, і сюды ж працаваць. А то мы дастукаемся да таго, што заўтра пачнуць хадзіць па Барысаве і Мінску з віламі і адзін аднаго калоць", — цытуе interfax.by словы Аляксандра Лукашэнкі. "Я стаміўся ўсіх угаворваць", — кажа Лукашэнка. Ён паабяцаў, што на ўсіх прадпрыемствах будзе "жорсткая дысцыпліна".

Былы міністр працы Аляксандр Сасноў рэзка крытычна ўспрыняў гэтую ініцыятыву. Вось што ён сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё:

"Рабаўладанне. Проста бязглуздзіца і самавольства, якое робіць улада. І Працоўны кодэкс парушае, прыдумвае розныя такія захады... Хутка прыдумаюць дручком лупіць за тое, што дрэнна працуеш. У нас і болей можна зрабіць і ніхто нічога не скажа... Запалоханыя...".

Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка прадбачыць падобную крытыку. "Майце на ўвазе, нас пачнуць яшчэ больш папракаць у дыктатуры, што мы людзей прымушаем, забараняем звальняць", — сказаў ён падчас наведвання прадпрыемства "Барысаўдрэў". Таму трэба, каб рабочыя мелі ў пачатку 2013-га заробак да 400-500 долараў, і людзі будуць задаволеныя, лічыць кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі