Бюджэтнікам да канца года не падвысяць заробкі
Тарыфная стаўка першага разраду не ўзрасце.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з работнікамі прадпрыемства “Івацэвічыдрэў”.
Замест падвышэння заробкаў бюджэтнікам паабяцалі ўсяго толькі іх індэксацыю ў сувязі з інфляцыяй, паведамляе БЕЛТА.
Што тычыцца вытворчага сектара, то рост заработнай платы будзе праходзіць “у рамках заробленых сродкаў”.