Бюджэтнікам і пенсіянерам дадуць па 500 тысяч на бульбу
Такую аднаразовую матэрыяльную дапамогу ім паабяцаў сёння Аляксандр Лукашэнка. Грошы дадуць на “сезонную закупку сельскагаспадарчай прадукцыі”.
Кіраўнік краіны таксама заявіў, што ў Беларусі плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду. Адпаведна, узрастуць заробкі ў бюджэтнікаў. Апроч таго, Лукашэнка абяцае кожны квартал падвышаць дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, таксама вырастуць пенсіі і стыпендыі, перадае БЕЛТА.