Быў пункт МММ — стала “Жывое піва”
У будыначку па вуліцы Астроўскага ў Брэсце, дзе яшчэ нядаўна заваблівалі ў фінансавую піраміду, цяпер працуе піўная крама.
Піва тут прадаюць з суботы, 26 траўня. Інтэр'ер часткова захаваўся ад былога кансультацыйнага пункта МММ, супрацоўнікі якога, з іх словаў, уклалі ў рамонт памяшкання 30 мільёнаў рублёў.
Адміністратарка піўной крамы патлумачыла:
“Мы з гэтым рамонтам не звязаны. Гэта тыя, хто нам здаваў, здаецца мне, уладальнікі памяшкання. Мы будзем развіваць сетку такіх крамаў. Гэта мінская сетка”.
Нагадаем, у сярэдзіне сакавіка па вуліцы Астроўскага адкрыўся і некалькі дзён праіснаваў кансультацыйны пункт МММ. Аляксандр Саладун, кіраўнік пункта, цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яго вінавацяць у не аформленай належным чынам прадпрымальніцкай дзейнасці.