Царкву "Новае жыццё" высяляць не будуць

Пра гэта юрысту царквы Сяргею Луканіну паведаміла ў тэлефоннай размове судовы выканаўца Гаспадарчага суду Мінска Вольга Шчарбовіч.

Судовае рашэнне аб вызваленні будынку застаецца, аднак судовая вытворчасць у гэтай справе цалкам спыненая і перададзеная ў архіў, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, 27 лістапада пратэстанская царква "Новае жыццё" атрымала пастанову Вышэйшага гаспадарчага суду, згодна з якой павінна была да 5 снежня пакінуць свой будынак па вуліцы Кавалёва, 72. За будынак вернікі змагаліся сем гадоў. У 2005-м мінскія ўлады пазбавілі царкву зямлі, былі прайграныя больш за 30 судовых працэсаў. У 2006-м вернікі распачалі змаганне за царкву праз галадоўку пратэсту. Цягам трох гадоў Вышэйшы гаспадарчы суд разглядаў справу, і толькі ў 2009 годзе прыйшоў да высновы: царква "Новае жыццё" ўсё ж мусіць пакінуць будынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі