Cёння прымае прысягу новы прэзідэнт Сербіі
60-гадовы Таміслаў Нікаліч выйграў 20 траўня ў другім туры прэзідэнцкія выбары, апярэдзіўшы на 2% былога прэзідэнта Барыса Тадзіча.
У чацвер Нікаліч прыме прысягу ў парламенце Сербіі. Сама інаўгурацыя з удзелам замежных гасцей прызначаная на 11 чэрвеня.