Разгром на Нёмане: 8:0 для гасцей з Мазыра

У чацвер адбыліся тры матчы 12-га тура першынства краіны.

Барысаўскі БАТЭ выйграў у "Мінска" з лікам 2:0. Абодва галы на рахунку Віталя Радзівонава. Гродзенскі "Нёман" з 9-й да 43-й хвіліны першага тайма забіў у браму "Славіі-Мазыр" 6(!) галоў. Тры з іх забіў Ігар Крывабок, два — Іван Дзенісевіч. У другім тайме Павел Савіцкі забіў яшчэ два мячы ў браму гасцей. Вынік — 8:0 на карысць "Нёмана".

Салігорскі "Шахцёр" згуляў уничыю 0:0 з наваполацкім "Нафтанам".

Яшчэ дзве гульні — "Дынама" (Мінск) "Гомель", "Брэст""Белшына" (Бабруйск) — перанесеныя на 19 чэрвеня.

У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ, у якога 30 ачкоў пасля 11 гульняў. У "Гомеля" — 23 ачкі (пасля 10 матчаў), у "Шахцёра" — 20 (11), "Мінск" (11) і "Дынама" (10) маюць па 16 ачкоў, "Нафтан" (11) — 12, "Неман" (11) і "Белшына" (10) — па 11, "Славія-Мазыр" (11) — 10, "Брэст" (10) — 7, жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" (10) — 6.

Лепшы бамбардзір чэмпіянату — Дзмітрый Мазалеўскі з БАТЭ, на рахунку якога 7 забітых мячоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі