Чачэнцы праз Беларусь нелегальна ўцякалі з Еўрасаюза
Дваіх маладых мужчын затрымалі на Брэстчыне.
Высветлілася, што два гады таму яны афіцыйна выехалі з Расіі ў Польшчу. Адзін з іх атрымаў статус уцекача і ўладкаваўся на працу. Другі чачэнец не змог легалізавацца, доўга хаваўся, а нядаўна вырашыў вярнуцца на радзіму. Польска-беларускую мяжу ён пераходзіў нелегальна ды прыхапіў з сабой свайго сябра. Парушальнікаў затрымалі беларускія памежнікі, праводзіцца разбіральніцтва.
Як адзначае БелаПАН, выпадак унікальны, бо звычайна чачэнцы спрабуюць рознымі шляхамі патрапіць у Еўрасаюз, а не збегчы адтуль.
Фота — bymedia.net