Часова прыпыненыя палёты авіяцыі Узброеных сіл Беларусі
Гэта звязана з правядзеннем расследавання катастрофы 29 лістапада ў Пружанскім раёне.
Вайсковы верталёт МІ-24 разбіўся каля 19.45 пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрому Пружаны пасля выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў. Усе тры сябра экіпажу загінулі. Гэта камандзір Алег Кахно, штурман Дзяніс Глушчанка і бортінжынер Валерый Бабко.
На месца крушэння верталёта выязджалі следчыя групы Беларускай ваеннай пракуратуры і Брэсцкай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры, паведамляе БелаПАН. Па факце катастрофы распачатая крымінальная справа.