Чатырыста першы канцэрт ад Папы Бо

120511 Kotka Bo.mp3

Сямігоддзе сваёй агенцыі Bo-Promo Саша Багданаў вырашыў адзначыць не ў кампаніі звычных “Bo”-гуртоў, якія прыцягваюць да сябе шмат публікі, а з новымі імёнамі. У травеньскую суботу на ўсю ноч быў арэндаваны вялікі клуб Re:Public. На сцэну выйшлі 4 гурты, адзін з якіх – госці з Літвы...

У эканамічным сэнсе такі “гмах” аказаўся недарэчным. Кажуць, што па білетах прыйшло “36 чалавек”. Кожны, хто сустракаў Еўрарадыё той ноччу, тыкаў у залу і казаў: “Дзіўна, што людзі не прыйшлі”. Кожны прыдумляў сваю прычыну: “Ну вясна, ну дачы, ну грошай няма ў людзей, ну лайнап не самы зорны, ну...”


Ніхто ў сваіх апраўданнях не паўтарыўся. Мы зрабілі выснову, што гэта чарговы “беларускі цуд”, з якім трэба папросту змірыцца. Не нам жа грошы лічыць! Тым часам на сцэне для 36 гледачоў стараліся выкшталтоўныя музычныя эксперыментатары.


Напрыклад, гурт Morfe'. Гэта некалі акустычны беларуска-армянскі бэнд, які зараз далучыў да сябе электроннага музыку Віталя Гармаша (I/DEX). Свой стыль музыкі называюць авангардным фолкам. Граюць на баяне-акардэоне, кларнеце, кантрабасе, перкусіі і бубнах, як выявілася, ажно з 2007 года. Віталя хлопцы знайшлі зусім нядаўна: “Я граю сінтэзатарныя часткі, плюс запісваю тое, што Андрэй грае на кларнеце і баяне, і ўсё гэта сэмплірую, апрацоўваю, клітчу ў рэальным часе”, – патлучмачыў Еўрарадыё спадар Гармаш.

Як гэты авангардны фолк гучыць ужывую? А паслухайце апошнюю кульмнацыйную кампазіцыю з канцэрту, запісаную на наш еўрарадыйны дыктафон:

Morfe'

Morfe live_0.mp3


Цікавымі падаліся Еўрарадыё і замежныя госці – літоўскі гурт, які “пакінуў калісьці ўтульнае вільнюскае музычнае возера і ступіў у вялікае лонданскае мору”.

Гады два таму яны называліся BrassBastardz і выступалі перад беларускімі слухачамі на фестывалі Be2Gether. А зараз, пасля зменаў у складзе, яны сталі называцца KEYMONO. Стылістыка з большага захавалася. Хіба што мэты ў гурта сталі высокія-высокія:
“Зрабіць так, каб людзі, якія трапляюць на наш канцэрт, сталі шчаслівымі, гіперактыўнымі, каб кожны, хто выходзіў з канцэрта, выходзіў здзіўленым, – расказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё Алвідас, адзін з удзелькаў гурта. – Таксама нашая мэта – дакрануцца да душы чалавека”.

Паслухайце, як гэта рабілі музыкі:

KEYMONO

KEYMONO live.mp3

Дарэчы, вельмі цікавая размова адбылася з KEYMONO ў грымёрцы клуба Re:Public, дзе той жа Алвідас распавёў Еўрарадыё пра жыццё літоўцаў-музыкаў у Лондане. Неўзабаве мы падзелімся з вамі гэтай размовай.
А пакуль дзелімся фотарэпартажам, вы ж любіце візуал.

"Кассиопея"

Morfe'

KEYMONO

Wasp'n'hornet

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі