Чэхаў знаёмяць з беларускай энэргетыкай
Чэшская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Томашам Гінэрам 29 сакавіка — 1 красавіка знаходзіцца ў Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, праграма знаходжання ўключае ўдзел у чарговым пасяджэнні беларуска-чэшскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне энэргетыкі.
Чэшская дэлегацыя правядзе сустрэчы і перамовы ў міністэрствах замежных спраў, энэргетыкі, прамысловасці, канцэрнах "Белнафтахім", "Белэнэрга", а таксама ААТ "Белтрансгаз".