"Чэлсі" прайграў "Рубіну", але выйшаў у паўфінал Лігі Еўропы
У чацвер праходзяць чвэрцьфінальныя матчы гэтага кантынентальнага кубка.
"Рубін" здолеў перамагчы "Чэлсі" з лікам 3:2, аднак для агульнай перамогі гэтага аказалася мала — у першым матчы англійская каманда выйграла з лікам 3:1.
Адзначым, што зноў гол забіў Фернанда Торэс (у першым матчы ён вызначыўся двойчы).
У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Базэль" — "Тотэнхэм" — 2:2 (па пенальці — 4:1, у першым матчы — 2:2), "Лацыё" — "Фенербахчэ" — 1:1 (0:2), "Ньюкасл" — "Бенфіка" — 1:1 (1:3).
Такім чынам, у паўфінал Лігі Еўропы выйшлі "Чэлсі", "Базэль", "Фенербахчэ" і "Бенфіка".