"Чэлсі" выйграў у "Барселоны" — 1:0
Сёння ў Лондане прайшоў паўфінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Адзіны гол забіў Драгба (на здымку) на апошніх секундах першага тайма пасля імклівай контратакі (а пачалася яна з таго, што Месі згубіў мяч).
У Барселоне каманды згуляюць 24 красавіка.