Чэмпіянат Беларусі — 39-ы ў свеце сярод першынстваў па футболе
Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) апублікавала новы рэйтынг нацыянальных чэмпіянатаў.
Яго штогод з 1991 года вызначаюць футбольныя эксперты, паведамляе сайт IFFHS.
Першую тройку складаюць футбольныя спаборніцтвы Іспаніі, Бразіліі ды Нямеччыны. У топ-дзясятку таксама ўвайшлі Італія, Англія, Аргенціна, Францыя, Галандыя, Парагвай і Чылі.
З нашых суседзяў найвышэйшы рэйтынг мае Украіна у яе 11-е месца. Расія апынулася на 19-м, Латвія — на 46-м, Польшча — на 51-м, Літва — на 53-м.
Фота — football-video.ru