Чэргі на мяжы сталі яшчэ большымі
За апошнія чатыры гадзіны колькасць грузавікоў, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Літву, павялічылася на 60 машын.
Па дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту на 16.00, у “Катлоўцы” стаіць 400 грузавікоў і 30 легкавікоў, у “Каменным Логу” — 530 грузавікоў і 50 легкавікоў. У “Беняконях” зараз 170 грузавых машын у чарзе на выезд, а ў “Прывалцы” іх 400.
Ранейшай засталася чарга на мяжы з Латвіяй, у пункце “Урбаны” — там 350 грузавікоў і 20 легкавікоў. Чарга на выезд з Беларусі ўтварылася і на польскай мяжы, у пункце “Казловічы” — там 100 грузавых аўто. Дарэчы, на польскім баку стаяць вялікія чэргі грузавікоў на ўезд у Беларусі — 250 (“Брузгі”), 300 (“Бераставіца”) і 200 (“Казловічы”).
На украінска-беларускай мяжы чэргаў няма.