Чылійскі пляж заваліла мёртвымі краветкамі
Здарэнне адбылося каля горада Каранель.
Як адзначае сайт podrobnosti.ua, узбярэжжа стала ружовым, бо на пляж выкінуліся тысячы марскіх краветак.
Што справакавала акіянскіх насельнікаў на гэта, пакуль не вядома. Рыбакі абвінавачваюць мясцовыя электрастанцыі, якія выкарыстоўваюць марскую ваду для ахалоджвання. Другая версія: краветкі выкінуліся на бераг праз перапад тэмператураў. Эксперты працягваюць вывучаць прычыны здарэння.