"Чыжоўка-Арэна" з вышыні птушынага палёту (фота)
Першыя гульні на ёй павінны прайсці ўжо сёлета.
"Чыжоўка-Арэна" - будуецца ўдарнымі тэмпамі і знаходзіцца на асабістым кантролі ў Мікалая Ладуцька. Лёд тут павінен быць заліты да снежня, а ўлетку наступнага года неабходна поўнасцю завяршыць аздабленне будынкаў і добраўпарадкаваць тэрыторыю, паведамляе сайт onliner.by
Комплекс будзе складацца з двух арэн: вялікай на 9600 месцаў і малой, трэніровачнай, разлічанай на 500 гледачоў. Пад адным дахам запраектаваны рэстараны, канферэнц-зала, прэс-цэнтр, крамы. Акрамя таго, прадугледжаная ўніверсальная спартыўная зала на 1500 месцаў, дзе можна будзе праводзіць матчы па гандболе, валейболе, баскетболе, міні-футболе.