Параненых у Бостане 183 чалавекі, 23 — у крытычным стане
Цяжка паранена падчас тэракта 40 чалавек.
Нагадаем, два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў амерыканскім горадзе падчас правядзення міжнароднага марафона. Паводле афіцыйных звестак, загінулі тры чалавекі.
Беларуска Алена Макоўская, якая ўдзельнічала ў марафоне, не пацярпела.
Адказнасць за тэракт дагэтуль ніхто не ўзяў.
МЗС: грамадзяне Беларусі ад выбухаў у Бостане не пацярпелі
Фота — David L. Ryan/The Boston Globe