Цыклон "Бірк" з Польшчы прынёс снег на Брэстчыну (фота)
У аўторак снег апанаваў паўднёвы-захад, у сераду ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
Атмасферны фронт ад малаактыўнага цыклона пачынае фармаваць надвор'е ў нашай краіне. Брэст замятала з самага ранку. Аднак ніякіх коркаў на дарогах не было. Дарожныя службы спраўляліся.
Жыхары Брэсцкай вобласці ўжо чакаюць новы цыклон, які закране поўдзень нашай краіны 23-24 сакавіка.
Першы тэлеканал паведамляе, што захад Беларусі ў чаканні цыклону "Бірк". Снегапады зноў накрылі Польшчу. У буйных гарадах гэтай краіны ўжо выпала каля 20 сантыметраў снегу. Моцна абцяжараны рух на паўднёвым захадзе краіны, у прыватнасці, у наваколлях горада Познань. Акрамя таго, на вузкай шашы рух легкавых аўтамабіляў ускладняюць грузавікі. Дарожныя службы Польшчы не спраўляюцца з расчысткай трас ад снегу. На аўтамагістралях зафіксаваныя шматлікія аварыі.