Да 1 верасня адновяць Быхаўскі замак
Праўда, гэта будзе толькі частковае аднаўлене.
Яно будзе прымеркаванае да Дня беларускай пісьменства, які сёлета адзначаць у Быхаве.
БелаПАН паведамляе, што сёлета на аднаўленне вежаў, добраўпарадкаванне тэрыторыі дзяржавай было выдаткавана каля 7 мільярдаў рублёў. 60 мільёнаў рублёў ахвяравалі прыватныя асобы, у тым ліку беларусы, якія жывуць у замежжы.
Нагадаем, Быхаўскі замак быў узведзены ў пачатку XVII стагоддзя. Спробы яго аднаўлення рабіліся і раней. Ён быў моцна пашкоджаны падчас пажару ў жніўні 2004 года.
Фота — usebelarusy.by