Да 2015 года ў Мінску адкрыецца 12 гіпермаркетаў
Мінск пакуль выразна адстае ад еўрапейскіх паказчыкаў па забяспечанасці гандлёвымі плошчамі.
Сёння на кожнага мінчука прыпадае 64 кв. метра сучасных гандлёвых плошчаў, сярэднееўрапейскі ўзровень — 250-300 кв. метраў.
Сталічныя ўлады спадзяюцца выправіць сітуацыю да 2015 года, плануючы адкрыць 12 новых гіпермаркетаў.
Як паведаміў "Мінск-Навіны" намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ўладзімір Калтовіч, цяпер у сталіцы працуюць 9 гіпермаркетаў і 6 харчовых супермаркетаў. Фармуюцца буйныя гандлёвыя сеткі — "Суседзі", "Рублёўскі", "Еўрагандаль", "Ома", "Палас" ды іншыя.