Да Андрэя Саннікава не пусцілі яго адваката

Паводле яе словаў, падставай для адмовы ў спатканні зняволенага са сваім адвакатам стала тое, што ён заняты на працы.
120215 Halip.mp3
Ірына Халіп: “Патлумачылі тым, што Андрэй працуе ў першую змену. Хаця, ён пастаянна працуе ў першую змену, але раней да яго пускалі [адваката]. Выглядае на тое, што ізноў пачынаецца ізаляцыя”.

Што цяпер будзе рабіць адвакат, Ірына пакуль не ведае. Кажа, што яны будуць з ім сустракацца і абмяркоўваць магчымыя варыянты сваіх дзеянняў.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў быў асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел і кіраванне "масавымі беспарадкамі". Палітык адбывае пакаранне ў калоніі “Віцьба-3”. Паводле інфармацыі Ірыны Халіп, 20 лістапада Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні.

Фота: pictures.reuters.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі