Да Андрэя Саннікава пусцілі адваката

20 студзеня адвакатка Марына Кавалеўская наведала ў калоніі “Віцьба-3” свайго падабароннага, экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Яна расказала, што Саннікаў жывы, выглядае нармальна, трымаецца бадзёра. Ніводзін з 20 лістоў, якія Саньнікаў пісаў адвакатам, да іх не дайшоў, паведамляе “Радыё Свабода”.


Нагадаем, што адвакатаў да Андрэя Саннікава не пускалі больш за два месяцы -- ні ў Бабруйску, ні ў Віцебску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі