Да Дня яднання ў Гомелі вывесілі дзяржаўныя сцягі дагары нагамі
Побач з супермаркетам на праспекце Кастрычніка вісіць сцяг, зялёнае поле на якім размешчана зверху, а не знізу, як на дзяржаўным сцязе.
Да Дня яднання Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, Гомель упрыгожылі дзяржаўныя сцягі, некаторыя з якіх вывешаны ў перавернутым выглядзе, паведамляе БелаПАН.