Да канца года ўрад падрыхтуе праект указа па святочных днях
Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.
Паводле слоў Лукашэнкі, у наступным годзе ўжо не будзе пераносу працоўных дзён "у апошні момант", як сёлета, а будзе зацверджаны графік на 2013 год. Цяпер рыхтуецца адпаведны праект указу. Праўда, як кажа кіраўнік дзяржавы, гэты праект указу падрыхтуюць не хутка — хіба толькі да канца года.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў і негатыўны, на яго погляд, бок справы: "Калі аб'ядноўваць выхадныя і святы, мы тыднямі гуляем".
Фота — bymedia.net