Да канца тыдня цэны на паліва могуць вырасці на 25%
Гэта будзе ўжо дзесятае падаражанне паліва ад пачатку года.
Паводле звестак БелаПАН, да канца гэтага тыдня рознічныя цэны на нафтапрадукты могуць вырасці на 25%.
У кастрычніку канцэрн "Белнафтахім" ужо двойчы падвышаў рознічныя цэны на бензін. 1 кастрычніка цана бензіну і дызпаліва ў сярэднім вырасла на 5%, а 16 кастрычніка бензін падаражэў у сярэднім на 3%, дызельнае паліва — на 5%.
Усяго з пачатку года цана паліва ў Беларусі павышалася дзевяць разоў. Чарговае падвышэнне коштаў на паліва чакаецца ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля (на 52%), што адбылася другі раз у гэтым годзе 20 кастрычніка.