Да пратэстоўцаў на “Варшаўскі мост” выйшаў Канстанцін Сумар

Сумар прыехаў на пераход а 19.30. Да гэтага дыялог з прысутнымі пратэстоўцамі спрабавалі весці кіраўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Брытаў, кіраўнік Брэсцкай мытні Леанід Досаў і кіраўнік абласной міліцыі Ўладзімір Сычэўскі, паведамляе БелаПАН.

Удзельнікі акцыі паставілі перад Канстанцінам Сумарам пытанне аб свабодным праездзе аўтамабіляў, калі ў баках будзе не болей за 10, максімум 15 літраў паліва. У адказ губернатар паведаміў, што будзе інфармаваць Мінск аб сітуацыі на мяжы. Прыкладна а 19.50 размова скончылася і пратэстоўцы разышліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі